Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША Асанжу можа пагражаць сьмяротная кара


Сёньня ў Вялікай Брытаніі пачалося судовае паседжаньне адносна запыту Швэцыі аб экстрадыцыі заснавальніка выкрывальніцкага парталу WikiLeaks Джуліяна Асанжа.

Паседжаньне суду, як мяркуецца, працягнецца два дні. Другі дзень паседжаньня заплянаваны на чацьвер.

Стакгольм дамагаецца выдачы Асанжа для допыту паводле абвінавачаньня ў сэксуальным гвалце.

Асанж адхіляе абвінавачаньні, яго адвакаты зьбіраюцца аспрэчваць экстрадыцыю.

Паводле адвакатаў Асанжа, яму можа пагражаць сьмяротнае пакараньне, калі пасьля Швэцыя выдасьць яго ЗША ў сувязі з абвіначаваньнямі, зьвязанымі з публікацыямі сакрэтных амэрыканскіх дакумэнтаў на сайце WikiLeaks.
XS
SM
MD
LG