Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікае спыніць жаночае абразаньне


Кіраўніцтва ААН заклікае спыніць практыку жаночага абразаньня, якая парушае фундамэнтальныя правы чалавека і пагражае здароўю дзяўчынак, якім робяць гэтую апэрацыю.

Паводле ААН, штогод такую апэрацыю робяць 3-м мільёнам дзяўчынак, пераважна ў Афрыцы.

Кіраўнік Дзіцячага фонду ААН (UNICEF) Энтані Лэйк і Бабатунд Асоцімэхін, кіраўнік Фонду насельніцтва ААН заклікалі сёньня дзяржавы і арганізацыі ўсяго сьвету дапамагчы спыніць практыку жаночага абразаньня. Паводле афіцыйных дадзеных, больш як 6 тысяч абшчынаў у Эгіпце, Эфіёпіі, Кэніі і Сэнегале ўжо адмовіліся ад практыкі жаночага абразаньня ў выніку праграмы ААН, распачатай тры гады таму.

Частковае ўдаленьне жаночых полавых ворганаў у дзяўчынак, альбо жаночае абразаньне, можа прывесьці да моцнага кровацячэньня, інфэкцыяў, запаленьня і сьмерці.
XS
SM
MD
LG