Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінсельгас абяцае перагледзець пагадненьне з «Данон-Юнімілк»


Надзея Каткавец

Надзея Каткавец

Пра гэта сёньня заявілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі. Першы намесьнік міністра Надзея Каткавец сказала, што «мы самі прадамо ў Расею аб’ёмы малака, якія абяцалі». А інвэстыцыйнае пагадненьне з кампаніяй «Данон-Юнімілк» будзе перагледжана.

У мінулы чацьвер, як ужо паведамляла «Свабода», Аляксандар Лукашэнка ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў ад замежных інвэстараў працаваць у Беларусі толькі на беларускіх умовах. Інвэстару зь вядомай француска-расейскай фірмы

«Данон-Юнімілк» пастаўленая ўмова — цягам першага кварталу выканаць усе даручэньні кіраўніка дзяржавы, у тым ліку і наконт таго, каб несьці сацыяльную нагрузку. Інакш, заявіў Лукашэнка, «вы на рынку Беларусі больш працаваць ня будзеце».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG