Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адзін з губэрнатараў Расеі забараніў Дзень Сьв. Валянціна


Улады аднаго з расейскіх рэгіёнаў забаранілі сьвяткаваць Дзень Сьвятога Валянціна.

Паводле ўладаў Белгародскай вобласьці, што на поўдні Расеі, гэтае сьвята шкодзіць моладзі.

Алег Палухін, віцэ-губэрнатар вобласьці, падпісаў дэкрэт, які забараняе сьвяткаваць Дзень Сьвятога Валянціна і Хэлаўін у культурных, адукацыйных і іншых установах.

Унівэрсітэты забаранілі усе сьвяточныя імпрэзы 14 лютага, у тым ліку дыскатэкі і канцэрты. Мясцовыя заапаркі адмянілі сьвяточную акцыю, паводле якой пары маглі б праходзіць па аднаму квітку.

Белгародскі губэрнатар заявіў, што сьвята закаханых супярэчыць расейскім традыцыям. "З такім жа посьпехам мы магліі б адзначаць Дзень гарэлкі", -- заявіў прэсавы прадстаўнік губэрнатара.
XS
SM
MD
LG