Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк сьпісвае страты на сезонныя фактары


Нацыянальны банк
Нацыянальны банк
Аб’ём міжнародных рэзэрвовых актываў Беларусі ў нацыянальным вызначэньні за першы месяц 2011 году скараціўся на 575,8 мільёна даляраў, альбо на 9,4%. У міжнародным вымярэньні страты яшчэ большыя — 687,7 мільёна даляраў, альбо 13,7%. Гэтыя дадзеныя сёньня прыводзіць Упраўленьне інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі.

У гэтым жа паведамленьні адзначаецца, што «зьніжэньне золатавалютных рэзэрваў зьяўляецца характэрнай для студзеня зьявай». Маўляў, спрацоўваюць сэзонныя фактары: выкананьне разьлікаў у замежнай валюце па абавязках мінулага году, а таксама традыцыйнае падзеньне аб’ёмаў валютнай выручкі.

Многія экспэрты, аднак, адзначаюць, што золатавалютныя запасы Беларусі моцна «худнеюць» ужо некалькі месяцаў запар. Летась Нацыянальны банк ня выканаў заданьня па росьце рэзэрваў. І вельмі праблематычным выглядае заплянаваны на сёлета іх рост у памеры ня менш за 1,2 мільярда даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG