Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

17 затрыманых пасьля мітынгу ў Вільні


У Вільні каля пяці тысяч прадпрымальнікаў правялі акцыю пратэсту перад будынкам парлямэнту супраць закону, які абавязвае гандляроў на крытых рынках выкарыстоўваць касавыя апараты пры гандлі харчовымі прадуктамі.

Паліцыя затрымала 17 чалавек, якія спрабавалі пранесьці на мітынг недазволеныя рэчы і былі нецьвярозыя.

Мітынг працягваўся тры гадзіны. Пратэстоўцы па заканчэньні мітынгу прыгразілі галадоўкай.

Літоўскі ўрад прыняў адпаведнае рашэньне на пачатку студзеня. Згодна з пастановай, кошт набыцьця апаратаў будзе гандлярам кампэнсаваны з Фонду прыватызацыі.

Прадстаўнікі ўраду раней заявілі, што не адменяць закону, які уступае ў сілу ў траўні, і не плянуюць сустракацца зь мітынгоўцамі.
XS
SM
MD
LG