Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Басконскія сэпаратысты імкнуцца ў парлямэнт


Забароненая ў Гішпаніі басконская партыя "Батасуна", якую лічаць палітычным крылом экстрэмісцкай групоўкі ЭТА, абвясьціла аб стварэньні новай партыі, паведамляе Euronews.

Адзін зь лідэраў басконскага незалежніцкага руху Руфі Эчэбэрыя заявіў, што новая партыя адмаўляецца ад гвалтоўных дзеяньняў і разьлічвае ўзяць удзел у рэгіянальных выбарах, якія пройдуць у Краіне Баскаў сёлета ў траўні.

У студзені ЭТА абвясьціла аб спыненьні ўзброенай барацьбы супраць гішпанскага ўраду, але афіцыйны Мадрыд ня зьняў забароны на партыю "Батасуна", што робіць яе ўдзел у выбарах немагчымым.
XS
SM
MD
LG