Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні пратэстуюць гандляры


У Вільні каля пяці тысяч прадпрымальнікаў выйшлі на акцыю пратэсту перад будынкам парлямэнту супраць закону, які абавязвае гандляроў на рынках выкарыстоўваць касавыя апараты.

Літоўскі ўрад прыняў адпаведнае рашэньне на пачатку студзеня. Згодна з пастановай, кошт набыцьця апаратаў будзе гандлярам кампэнсаваны з Фонду прыватызацыі.

Прадстаўнікі ўраду раней заявілі, што не адменяць пастановы і не плянуюць сустракацца зь мітынгоўцамі.
XS
SM
MD
LG