Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік штабу Някляева страціў сваю пасаду ў АГП


Андрэй Дзьмітрыеў (справа) ў часе пасяджэньня камітэту

Андрэй Дзьмітрыеў (справа) ў часе пасяджэньня камітэту

Нацыянальны камітэт АГП вызваліў ад пасады Андрэя Дзьмітрыева. З такой прапановай выступіў ганаровы старшыня партыі Станіслаў Багданкевіч. Прапанова прынятая бальшынёй галасоў.

Андрэй Дзьмітрыеў займаў пасаду старшыні камісіі АГП па міжнародных пытаньнях. У часе прэзыдэнцкай кампаніі ён узначальваў выбарчы штаб Уладзімера Някляева. У ноч на 20 сьнежня Дзьмітрыеў быў затрыманы, 3 студзеня вызвалены зь сьледчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе.

Новым старшынём камісіі па міжнародных пытаньнях абраны Юры Лаўрэнцьеў.

Сябры АГП ініцыявалі пытаньне аб далейшым удзеле ў жыцьці партыі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі і намесьніка старшыні АГП Яраслава Раманчука.

На пасяджэньні была заслухана пазыцыя Яраслава Раманчука, які ў цэлым паўтарыў усё раней сказанае. З крытыкай дзеяньняў Яраслава Раманчука пасьля 19 сьнежня выступілі ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч і намесьнік старшыні Леў Марголін, а таксама іншыя актывісты АГП. Але прыняцьце канчатковага рашэньня адклалі на пазьнейшы час.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG