Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камбоджа просіць ААН абараніць яе ад Тайлянду


Прэм'ер-міністар Камбоджы Хун Сэн зьвярнуўся ў ААН з просьбай даслаць міратворцаў, каб спыніць "агрэсію" з боку Тайлянду.

Страляніна на памежжы Камбоджы і Тайлянду доўжыцца ўжо чацьвёрты дзень.

Паводле апошніх зьвестак загінулі пяцёра чалавек.

Гэта апошні з шэрагу канфліктаў за тэрыторыю вакол храму Прэах Віхэар, аб'екту, які знаходзіцца пад абаронай ААН.

У ходзе страляніны гэты храм 11 стагодзьдзя быў пашкоджаны артылерыйскім агнём.
XS
SM
MD
LG