Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Эдуард Язерскі


Эдуард Язерскі
Эдуард Язерскі
На 82-годзе пайшоў з жыцьця найстарэйшы віцебскі журналіст, які ў 1970-я гады першым у Беларусі арганізаваў школу рабкораў пры шматтыражцы вядомай на ўвесь СССР трыкатажнай фабрыкі “КІМ”, а пасьля выхаду на пэнсію супрацоўнічаў зь незалежнай газетай “Витебский курьер”.

Працы ў шматтыражцы Эдуард Станіслававіч аддаў 34 гады жыцця, працуючы і журналістам, і фотакарэспандэнтам, і карэктарам, і рэдактарам у адной асобе. Калі ў 1962 годзе на фабрыцы “КІМ” было створана таварыства савецка-чэхаславацкай дружбы, Эдуард Язерскі распачаў творчае супрацоўніцтва з чэскім галіновым выданьнем: на першай старонцы “кімаўскага” друкаваліся навіны пра віцебскую фабрыку “КІМ”, а на другой – навіны з жыцьця чэскіх рабочых. За “аб’яднаньне” з замежным выданьнем без санкцыі “зьверху” Эдуарда Язерскага рэзка крытыкавалі ўлады, але потым “навацыю” прызналі прагрэсіўнай…

Нават пасьля выхаду на пэнсію Эдуард Язерскі на пакідаў журналісцкае працы, без якой не уяўляў свайго жыцьця – працягваў супрацоўнічаць зь віцебскімі газэтамі, чатыры гады быў адказным сакратаром у “Народным слове”, потым яшчэ сем – карэктарам у “Витебском курьере». Яго вучні, сябры і проста супрацоўнікі кажуць, што з жыцьця пайшоў сапраўдны журналіст – рашучы і адказны, і адначасова чулы і інтэлігентны. Калегі згадваюць, што Эдуарда Станіслававіча і ў самым паважаным узросьце называлі “самым элегантным мужчынам “Витебского курьера”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG