Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэцкая апазыцыя: прапановы ўраду – "недастатковыя"


У Эгіпце апазыцыйныя групоўкі заявілі, што прапановы ўраду для завяршэньня палітычнага крызісу – "недастатковыя". Адна з найбольш уплывовых апазыцыйных сілаў – арганізацыя "Браты-мусульмане", а таксама прадстаўнікі іншых груповак правялі ў нядзелю перамовы з урадам.

Прадстаўнікі ўладаў паведамілі, што ўдзельнікі перамоваў дамовіліся стварыць "да пачатку сакавіка" камітэт у складзе юрыстаў і палітыкаў для вывучэньня прапановаў аб канстытуцыйных рэформах.

Адзін зь лідэраў эгіпэцкай апазыцыі Мухамэд эль-Барадэй назваў перамоўны працэс "непразрыстым".
XS
SM
MD
LG