Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі суд разгледзіць справу заснавальніка WikiLeaks


Суд у Брытаніі мае сёньня прыняць рашэньне адносна запыту Швэцыі аб экстрадыцыі заснавальніка выкрывальніцкага парталу WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Стакгольм дамагаецца выдачы Асанжа для допыту паводле абвінавачаньня ў згвалтаваньні, якое яму закідаюць дзьве швэдзкія актывісткі.

Асанж адкідае абвінавачаньні, яго адвакаты зьбіраюцца аспрэчваць экстрадыцыю.
XS
SM
MD
LG