Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоля Ляўковіча выключылі з БСДП (Грамада)


Анатоь Ляўковіч
Анатоь Ляўковіч
Адпаведнае рашэньне прыняў камітэт БСДПГ Маскоўскага раёну Берасьця.

Ляўковічу выказалі недавер, а таксама зьвінавацілі ў парушэньні статуту партыі.

Пра гэта паведамляе сайт прыхільнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Анатоль Ляўковіч рашэньне не прызнае.

“Прысутнічалі тры чалавека. У Маскоўкай арганізацыі дзесьці 80 чалавек. Адзін чалавек выступіў супраць. Кіраўніка раённай арганізацыі не было”, - адзначае Ляўковіч.

Ён дадаў, што згодна са статутам партыі, першаснае права выключыць яго з партыі мае суполка, а не раённай арганізацыя.

Анатоль Ляўковіч – былы старшыня партыі, які не вылучаў сваю кандыдатуру на апошнім (кастрычнік 2010 г.) зьезьдзе арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG