Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама спадзяецца на зьмены ў Эгіпце


Прэзыдэнт ЗША Бара Абама ізноў выказаў спадзяваньне на тое, што падзеі ў Эгіпце прывядуць да станоўчых зьменаў у гэтай краіне.

У тэлевізійным інтэрвію Абама сказаў, што прэзыдэнт Хасні Мубарак, адстаўкі якога дамагаюцца ўдзельнікі шматлікіх масавых пратэстаў, павінен сам вырашаць, што ён павінен рабіць далей, але відавочна, што эгіпцяне зацікаўленыя ў правядзеньні свабодных выбараў.

У нядзелю прадстаўнікі апазыцыйных рухаў Эгіпту сустрэліся з віцэ-прэзыдэнтам краіны Амарам Сулейманам. У перамовах таксама ўдзельнічалі члены забароненай ісламісцкай арганізацыі “Браты-мусульмане”.

Бакі дамовіліся пра стварэньне адмысловага камітэту, які зоймецца распрацоўкай рэформаў.

Разам з тым, паводле апазыцыйных удзельнікаў сустрэчы, нічога канкрэтнага адносна сваіх патрабаваньняў яны не пачулі.
XS
SM
MD
LG