Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іране будзе працягвацца суд над амэрыканцамі


У Рэвалюцыйным судзе Тэгерану пройдзе яшчэ як найменей адно паседжаньне ў справе трох грамадзян ЗША, якіх вінавацяць ў шпіянажы.

Пра гэта паведаміў адвакат Масуд Шафіі, які адзначыў, што абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны.

Сёньня раней прайшло першае судовае слуханьне за зачыненымі дзьвярамі, на якім прысутнічалі толькі двое арыштаваных у 2009 годзе на мяжы з Іракам амэрыканцаў -- Шэйн Баўэр і Джош Фатал.

Яшчэ адна грамадзянка ЗША, якую вінавацяць іранскія ўлады, Сара Шурд, у верасьні была вызваленая пад заклад, пасьля чаго вярнулася ў ЗША.

Амэрыканцы цьвердзяць, што апынуліся ў Іране выпадкова, бо зьбіліся з дарогі, калі падарожнічалі па Іраку.
XS
SM
MD
LG