Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карэспандэнты Радыё Свабода пакінулі Эгіпет


Прыйшло паведамленьне аб зьніклых у Эгіпце карэспандэнтах Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода. Двое журналістаў, якія былі ненадоўга затрыманыя ў Каіры, вызваленыя і выляцелі з Эгіпту.

Робэрт Тэйт і Абдэліла Нуаймі былі затрыманыя ў пятніцу адразу пасьля прыбыцьця ў аэрапорт эгіпэцкай сталіцы – для асьвятленьня падзеяў, зьвязаных з разьвіцьцём палітычнага крызісу.

Напярэдадні прадстаўнік нашай радыёстанцыі размаўляў па тэлефоне з чалавекам, які нібыта знаходзіўся разам з Тэйтам і Нуаймі. Па словах гэтага чалавека, яны ўтрымліваліся ў "невядомым месцы і з імі абыходзіліся добра".
XS
SM
MD
LG