Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апазыцыя ў Эгіпце заявіла, што перамовы з уладамі не далі плёну


Прадстаўнікі апазыцыі ў Эгіпце заявілі, што ў часе перамоваў зь імі віцэ-прэзыдэнт краіны Амар Сулейман быў настроены “пазытыўна”, але не зрабіў нічога канкрэтнага, каб выканаць іх патрабаваньні.

Мустафа Наджар, прадстаўнік групы апазыцыі, якую падтрымлівае нобэлеўскі ляўрэат Мухамэд эль-Барадэй, адзначыў, што перамовы былі “станоўчымі ў цэлым, але гэта толькі пачатак”.

Улады Эгіпту паведамілі, што дасягнутая дамоўленасьць аб стварэньні камітэту для падрыхтоўкі да правядзеньня рэформаў на пачатку сакавіку.

Улады таксама абяцаюць не перасьледаваць удзельнікаў антыўрадавых акцый і забясьпечыць свабоду СМІ.

Пры гэтым улады падкрэсьліваюць, што прэзыдэнт Хосьні Мубарак застанецца на сваёй пасадзе цягам пэрыяду рэформаў.

У цэнтры Каіру, на плошчы Тахрыр, 13-ты дзень знаходзяца тысячы дэманстрантаў, якія патрабуюць адстаўкі Мубарака.
XS
SM
MD
LG