Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шры-Ланка: ізноў моцная паводка


У Шры-Ланцы ў выніку паводкі загінулі як найменей 11 чалавек. 250 тысяч жыхароў пакінулі свае дамы.

Паводле дадзеных уладаў, пад пагрозай апынуліся каля 90 % ураджаю рысу.

Мусонныя дажджы ужо другі раз цягам апошніх некалькіх дзесяткаў дзён заліваюць усходнія, паўночныя і частку цэнтральных правінцыяў Шры-Ланкі, якой цяпер пагражае голад.

У студзені, у выніку паводкі ў краіне загінулі 40 чалавек, тысячы былі вымушаныя пакінуць свае дамы, загінула каля 20 % ураджаю рысу.
XS
SM
MD
LG