Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эгіпце апазыцыя дамовілася з уладамі


У Эгіпце на перамовах уладаў з апазыцыяй дасягнутая дамоўленасьць аб стварэньні камітэту па канстытуцыйных рэформах.

Пра гэта паведаміла агенцтва Франс-прэс са спасылкай на неназванага ўрадавага чыноўніка.

У перамовах удзельнічаюць віцэ-прэзыдэнт Амар Сулейман і прадстаўнікі розных апазыцыйных фракцый – у тым ліку забароненага, але самага уплывовага апазыцыйнага ісламісцкага руху "Браты-мусульмане".

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан выказала асьцярожны аптымізм з нагоды перамоваў у Эгіпце.

У цэнтры Каіру, на плошчы Тахрыр 13-ы дзень знаходзяцца тысячы дэманстрантаў, якія патрабуюць неадкладнай адстаўкі Мубарака.
XS
SM
MD
LG