Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Эгіпту няма зьвестак пра карэспандэнтаў РСЭ/РС


З Каіру, па-ранейшаму, няма інфармацыі пр двух карэспандэнтаў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, якія напярэдадні, як паведамлялася, былі вызваленыя з паліцэйскага пастарунку – пасьля затрыманьня.

Робэрт Тэйт і Абдэліла Нуаймі былі затрыманыя ў пятніцу адразу пасьля прыбыцьця ў аэрапорт эгіпэцкай сталіцы – для асьвятленьня падзеяў, зьвязаных з разьвіцьцём палітычнага крызісу.

Напярэдадні прадстаўнік нашай радыёстанцыі размаўляў па тэлефоне з чалавекам, які нібыта знаходзіўся разам з Тэйтам і Нуаймі. Па словах гэтага чалавека, яны ўтрымліваліся ў "невядомым месцы і з імі абыходзіліся добра".

Некалькі гадзінаў таму паведамлялася, што пасьля вызваленьня з паліцыі, журналісты накіраваліся ў аэрапорт для вяртаньня ў Эўропу. Аднак больш ніякіх зьвестак пра нашых журналістаў не паступала.
XS
SM
MD
LG