Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША за новы ўрад у Эгіпце


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прапанаваў лідэрам Нямеччыны, Вялікабрытаніі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў сумесна абмеркаваць становішча ў Эгіпце, дзе блізу двух тыдняў працягваецца палітычны крызіс.

Белы дом апублікаваў выклад пазыцыі прэзыдэнта Абамы, падкрэсьліўшы, што ён выступае за неадкладны мірны пераход да стварэньня новага ўраду Эгіпту. Прэзыдэнт ЗША лічыць, што новы ўрад павінен выказваць волю народу Эгіпту і правесьці ўсёабдымныя перамовы з апазыцыйнымі сіламі.

Абама таксама выказаў заклапочанасьць нападамі на журналістаў і праваабаронцаў і заклікаў да вызваленьня ўсіх незаконна затрыманых.
XS
SM
MD
LG