Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце: Захад ня можа дыктаваць беларусам палітычнай сыстэмы


Народы сьвету павінны самі вырашаць, якой улады яны сабе жадаюць. З такой заявай выступіла 5 лютага прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце на Міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі ў Мюнхэне.

Захад можа "дапамагчы сасьпець любому народу", але ня можа дыктаваць яму, якую сыстэму ды якую ўладу ён павінен абіраць. "Гэта тычыцца і Эгіпту, і Беларусі", – падсумавала літоўскі лідэр.

Кіраўнік Мюнхэнскай канфэрэнцыі Вольфганг Ішынгер падараваў Грыбаўскайце напрыканцы сэсіі вялікі букет кветак, "на знак удзячнасьці за сьмелую прамову", – паведамляе агенцтва Delfi.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG