Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Эгіпце пакінуў бяз газу Ізраіль і Ярданію


У Эгіпце быў падарваны газаправод, які транспартуе паліва ў Ярданію і Ізраіль, паведамляе дзяржаўнае тэлебачаньне Эгіпту.

Пастаўкі газу ўдасца аднавіць прыкладна праз тыдзень, сьцьвярджае тэлеканал Аль-Джазіра, са спасылкай на крыніцы ў эгіпэцкім урадзе.

У ліпені летась мясцовыя бэдуіны ўжо спрабавалі зьдзейсьніць тэракт на трубаправодзе, матывуючы гэта тым, што афіцыйны Каір іх дыскрымінуе.
XS
SM
MD
LG