Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт: дэпартаваныя карэспандэнты Радыё Свабода


У Каіры ўлады вызвалілі двух карэспандэнтаў Радыё Свабода. Робэрт Тэйт і Абдэлілах Нуаімі - абодва грамадзяне Вялікай Брытаніі - былі затрыманыя напярэдадні, празь некалькі гадзін пасьля прыбыцьця ў сталіцу Эгіпту.

Чалавек, які знаходзіўся ў зьняволеньні разам з названымі карэспандэнтамі, паведаміў сёньня Радыё Свабода, на ўмовах ананімнасьці, што арыштаваных утрымлівалі ў невядомым месцы, але абыходзіліся "вельмі добра".

Зараз паліцыя вязе Тэйта і Нуаімі на лётнішча, дзе іх пасадзяць на рэйс дадому.
XS
SM
MD
LG