Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпэт: лідэры кіроўнай партыі падалі ў адстаўку


Выканаўчы камітэт кіроўнай у Эгіпце Нацыянальнай дэмакратычнай партыі падаў у адстаўку. Як паведаміла дзяржаўнае тэлебачаньне краіны, сярод тых, хто пакінуў сваю пасаду – сын дзейнага кіраўніка краіны Гамаль Мубарак.

Паведамленьне прагучала пасьля таго, як прэзыдэнт Хосьні Мубарак правёў сёньня эканамічную нараду на фоне антыўрадавых пратэстаў, што доўжацца 12-ы дзень. Інфармацыйныя агенцтвы перадаюць, што палітычны крызыс у Эгіпце каштуе краіне ўжо каля 3-х мільярдаў даляраў.

Тым часам тэлеканал “Аль-Джазіра перадаў, што адбыўся напад яго офіс у Каіры, дзе кампутары і іншае абсталяваньне было падпаленае. У зьняволеньні па-ранейшаму застаюцца два ларэспандэнты Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG