Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская рада ўхваліла санкцыі да афіцыйнага Менску


Эўрапейская рада на пасяджэньні ў Брусэлі ўхваліла заключэньне па Беларусі, прынятае Радай міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу 31 студзеня, у тым ліку рашэньне аб увядзеньні абмежавальных мер у адносінах да шэрагу беларускіх службовых асоб.

ЭЗ увёў візавыя санкцыі адносна 157 службовых асоб Беларусі. Адначасова ЭЗ заявіў, што "застаецца верным сваёй рашучасьці ўмацоўваць стасункі зь беларускім народам і грамадзянскай супольнасьцю".

"Эўразьвяз застаецца адданым сваёй палітыцы крытычнага ўзаемадзеяньня, у тым ліку праз дыялёг і праграму "Усходняе партнэрства ", абумоўленай павагай да прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека", - гаворыцца ў высновах Эўрапейскай рады.

ЭЗ зноў заявіў "аб сваёй цьвёрдай прыхільнасьці ўмацаваньню ўзаемадзеяньня зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю".

У дакумэнце гаворыцца, што Рада міністраў замежных спраў ЭЗ будзе рэгулярна вывучаць сытуацыю ў Беларусі і "захавае гатоўнасьць да разгляду далейшых мэтавых мераў ва ўсіх галінах паводле абставінаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG