Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: кангрэсмэны выказаліся за безумоўнае вызваленьне палітвязьняў


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін
Амэрыканскія сэнатары і кангрэсмэны сустрэліся ў Вільні з прадстаўнікамі беларускай палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

У ёй бралі ўдзел лідэр партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Ліцьвіна, прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і незарэгістраванай Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі.

Сустрэча працягвалася амаль адну гадзіну ў літоўскім парлямэнце. Сяргей Калякін распавёў:

"Кангрэсмэны і сэнатары пацьвердзілі сваю пазыцыю аб тым, што будуць падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі, тое што было выказана краінамі Эўразьвязу. Яны выказаліся за безумоўнае вызваленьне палітвязьняў, якія знаходзяцца ў турме. Яны казалі, што прыбылі ў Вільню, каб сустрэцца з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці. Гэта сымбалічны крок падтрымкі дэмсілаў. Яны хацелі яшчэ раз выказацца, што будуць знаходзіцца на баку тых, хто выступае за дэмакратыю ў Беларусі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG