Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбія: 70 тысяч чалавек удзельнічалі ў апазыцыйным мітынгу


Каля 70 тысяч чалавек удзельнічалі сёньня ў цэнтры Бялграду ў найбуйнейшым за апошнія гады мітынгу апазыцыі. Акцыя была арганізаваная Сэрбскай прагрэсіўнай партыяй. Маніфэстанты патрабавалі правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, эфэктыўнай барацьбы з карупцыяй і галечай.

Лідэр партыі Томіслаў Нікаліч заявіў, калі ўрад не пагодзіцца правесьці выбары, ягоныя прыхільнікі ў красавіку пачнуць сэрыю масавых акцыяў пратэсту.

Празаходняя кіроўная кааліцыя абвінаваціла апазыцыю ў імкненьні выкарыстаць эканамічныя праблемы ў палітычных мэтах.
XS
SM
MD
LG