Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: разьбіўся невялікі самалёт


Ахвярамі авіякатастрофы на поўначы Іраку ў пятніцу сталі амэрыканскі, брытанскі і гішпанскі бізнэсоўцы, а таксама тры чальцы экіпажу – два ярданцы і лібанец. Перадаецца, што трое заходніх прадпрымальнікаў прыехалі на запрашэньне сябра кіраўніцтва ірацкай кампаніі сотавай сувязі AsiaCell.

Учора на лётнішчы гораду Сулейманія ў невялікага самалёта, на якім бізнэсоўцы накіроўваліся ў Турэччыну, загарэўся рухавік, і ён разьбіўся пры спробе сесьці ва ўмовах моцнага сьнегападу.
XS
SM
MD
LG