Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт: Мубарак правёў эканамічную нараду


Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак правёў сёньня эканамічную нараду на тле антыўрадавых пратэстаў, якія доўжацца 12-ы дзень. Інфармацыйныя агенцтвы перадаюць, што палітычны крызыс у Эгіпце каштуе краіне ўжо каля 3.1 мільярда даляраў.

На плошчы Тагрыр у цэнтры Каіру і сёньня працягваецца мітынг. Лідэры апазыцыі заяўляюць, што пратэсты ня скончацца, пакуль Хосьні Мубарак не пакіне пасаду прэзыдэнта, але асноўныя акцыі будуць адбывацца па аўторках і пятніцах.

Тым часам тэлеканал “Аль-Джазіра перадаў, што адбыўся напад яго офіс у Каіры, дзе кампутары і іншае абсталяваньне было падпаленае. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода заяўляе, што два яе карэспандэнты, затрыманыя ў пятніцу, пакуль ня вызваленыя.
XS
SM
MD
LG