Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Руанда: у турму за артыкул з крытыкай прэзыдэнта


Праваабаончыя групы асудзілі выракі двум журналістам у Руандзе. У пятніцу рэдактару адной з газэт Агнесу Ўвіману Нкусі прысудзілі 17 гадоў зьняволеньня, а ягонага калегу Саідата Мукакібібі – 7. Абоіх абвінавацілі ў нанясеньні шкоды дзяржаўнай бясьпецы. Падставай стаў артыкул, у якім гаварылася, што народ не задаволены кіраваньнем прэзыдэнта Поля Кагаме.

Прадстаўнікі арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” заявілі, што ўражаныя строгасьцю прысуду.
XS
SM
MD
LG