Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы ААН заклікалі ўлады Беларусі, Эгіпта і Туніса не заглушаць галасы тых, хто заклікае да пераменаў


Нядаўнія падзеі ў некалькіх краінах сьвету адлюстроўваюць расчараваньні многіх людзей, чые галасы не заўважаюцца або ігнаруюцца іх уласнымі ўладамі.

З такой заявай выступіла група спэцыяльных дакладчыкаў і экспэртаў ААН па правах чалавека, перадае партал www.un.org.

Прадстаўнікі ААН адзначылі, што дэманстранты ў гэтых краінах абураліся таксама з нагоды адмовы ім у праве рэальна ўдзельнічаць у прыняцьці важных рашэньняў, што яшчэ раз пацьвярджае непадзельнасьць ўсіх правоў чалавека: грамадзянскіх, культурных, эканамічных, палітычных і сацыяльных.

"Мы занепакоеныя тым, што ўлады павялічваюць абмежаваньні права на свабоду выказваньня меркаваньняў і інфармацыю, і актыўна спрабуюць заглушыць галасы тых, хто жадае быць пачутымі", - адзначылі эксперты. Яны выказалі сур'ёзную занепакоенасьць з нагоды арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў, журналістаў, праваабаронцаў і адвакатаў, а таксама з нагоды перашкодаў у працы СМІ.

«Свабода мірных сходаў і асацыяцый - фундаментальныя правы ў дэмакратычным грамадстве», - гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнікі ААН рашуча асудзілі акты гвалту, якія прывялі да гібелі і раненьня людзей. Некаторыя з гэтых трагедый сталі вынікам празьмернага прымяненьня сілы супраць мірных дэманстрантаў.
Прадстаўнікі ААН заклікалі ўлады выконваць міжнародныя стандарты, у тым ліку тыя, якія тычацца прынцыпаў прымяненьня сілы і выкарыстаньня зброі сілавікамі. Яны адзначылі важнасьць правядзеньня дбайнага расьсьледаваньня ўсіх выпадкаў гібелі і раненьня дэманстрантаў.

Паводле праваабаронцаў, цяперашнія ўзрушэньні ў сьвеце яшчэ раз пацьвердзілі тое, што ігнараваць прычыны, якія прымушаюць людзей пратэставаць, нельга. Яны заклікалі да эфэктыўных нацыянальных і міжнародных мераў, якія забясьпечваюць мірныя шляхі рэалізацыі спадзяваньняў народа, у тым ліку зьвязаных зь іх эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG