Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: аварыя гелікоптэра НАТО


Недалёка ад Кабулу зрабіў аварыйную пасадку ваенны гелікоптэр натаўскага кантынгенту. Гэта адбылося мінулай начы. Пакуль дакладна невядома, каму дакладна належыць гелікоптэр. Агенцтва AFP цытуе прадстаўніка міністэрства абароны Францыі, які сьцьвярджае, што машына належыць францускаму кантынгенту. У выніку здарэньня загінулі два чалавекі.

У той жа дзень на поўдні Аўганістану на мінах падарваліся двое вайскоўцаў. Іхняя нацыянальнасьць не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG