Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН: эканамічны ціск на Гбагбу эфэктыўны


Кіраўнік місіі ААН у Кот-д’Івуары Чхве Ён Джын заявіў, што эканамічны ціск, які нарастае, можа прымусіць прэзыдэнта краіны Лярана Гбагбу пакінуць пасаду. Чхе Ён Джын у выступе пасьля закрытага брыфінгу ў Радзе бясьпекі ААН паведаміў, што за мінулы месяц тысячы вайскоўцаў і дзяржаўных служачых, якія знаходзяцца на забесьпячэньні ўраду Гбагбы, засталіся без заробку.

На апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у Кот-д’Івуары міжнародная супольнасьць прызнала дадзеныя Цэнтравыбаркаму краіны, паводле якіх Гбагба павінен саступіць сваю пасаду лідэру апазыцыі Аласану Уатарэ.
XS
SM
MD
LG