Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт: чакаецца сустрэча віцэ-прэзыдэнта зь лідэрамі апазыцыі


Чакаецца, што сёньня віцэ-прэзыдэнт Эгіпту Амар Сулейман сустрэнецца з апазыцыйнымі лідэрамі, каб амеркаваць шляхі перадачы ўлады ад прэыздэнта Хосьнікі Мубарака пераходнаму ўраду. У адказ на масавыя акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарак заявіў, што ён мог бы пакінуць пасаду, але непакоіцца, што гэта прывядзе краіну да хаосу.

Акцыі пратэсту ў Каіры, Александрыі, іншых гарадах доўжыліся ўсю мінулую ноч і працягваюцца раніцай. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама тым часам выказаў спадзяваньне, што Мубарак прыме “правільнае рашэньне”, каб спыніць крызыс.
XS
SM
MD
LG