Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт: Барадэй гатовы стаць прэзыдэнтам


У Эгіпце больш за 100 тысяч чалавек застаюцца на цэнтральнай плошчы Каіру і патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Дзясяткі тысяч пратэстуюць у Александрыі, акцыі апазыцыі праходзяць у шэрагу іншых гарадоў краіны.

Напярэдадні прэзыдэнт Мубарак сказаў, што гатовы сысьці, але асьцерагаецца, што такі яго крок прывядзе да нестабільнасьці ў краіне.

ЗША заявілі, што нестабільнасьці ня ўдасца пазьбегнуць, калі ўрад не распачне неадкладных крокаў у накірунку да дэмакратызацыі.

Тым часам адзін зь лідэраў эгіпэцкай апазыцыі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру і экс-кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргетыцы Мухамэд эль-Барадэй заявіў у інтэрвію тэлеканалу Аль-Джазіра, што гатовы балятавацца на пасаду прэзыдэнта, калі яго аб гэтым папросіць народ Эгіпту.
XS
SM
MD
LG