Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заснавальнік WikiLeaks просіцца дадому


Заснавальнік выкрывальніцкага інтэрнэт-парталу WikiLeaks, грамадзянін Аўстраліі Джуліян Асанж, заклікаў улады сваёй радзімы "вярнуць яго дадому". У відэазвароце, абнародаваным на інтэрнэт-сайце выданьня The Sydney Morning Herald Асанж таксама зьвярнуўся да прэм'ер-міністра гэтай краіны Джуліі Джылард з просьбай зьдзейсьніць крокі для абароны супрацоўнікаў WikiLeaks.

У суботу суд у Вялікай Брытаніі пачне слуханьні ў справе экстрадыцыі Асанжа ў Швэцыю, дзе яго вінавацяць у згвалтаваньні. Сам ён называе згаданыя закіды палітычна матываванымі, з мэтай парушыць працу WikiLeaks.

У Вашынгтоне на заснавальніка скандальнага сайту заведзеная крымінальная справа паводле абвінавачаньня ў распаўсюджаньні інфармацыі якая была здабытая незаконным шляхам і прычыніла шкоду інтарэсам ЗША.
XS
SM
MD
LG