Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО: слабая Эўропа будзе стратай для ўсяго сьвету


У Мюнхэне стартавала трохдзённая 47-я Міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях бясьпекі.

Сярод 350 ўдзельнікаў саміту – генэральныя сакратары ААН Пан Кі Мун і НАТО Андэрс Фог Размусэн, ачольнікі ЭЗ, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і іншых краінаў сьвету.

Дэлегацыю Злучаных Штатаў на канфэрэнцыі ачольваюць дзяржсакратарка Гілары Клінтан і сэнатары Джон МакКэйн ды Джозэф Лібэрман.

Удзельнікі распачалі канфэрэнцыю з абмеркаваньня ролі Эўропы ў глябальнай бясьпецы.

Ён дадаў, што чальцы Эўразьвязу павінны ўзмацніць супрацоўніцтва ў пытаньнях бясьпекі і не скарачаць вайсковых выдаткаў, нягледзячы на крызіс.

"Слабая і падзеленая Эўропа будзе стратай ня толькі для ЗША, але і для ўсяго сьвету", – падкрэсьліў кіраўнік НАТО
XS
SM
MD
LG