Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пратэсты ў Альбаніі


У Альбаніі тысячы прыхільнікаў апазыцыі выйшлі на вуліцы сталіцы краіны Тыраны з патрабаваньнем адстаўкі ўраду. Пратэстоўцы закідаюць уладам скарумпаванасьць і выбарчыя фальшаваньні.

У шэсьці ў цэнтры Тыраны ўзялі ўдзел каля трох тысяч чалавек. Акцыі апазыцыі прайшлі і ў іншых гарадах краіны.

21 студзеня сёлета падчас масавых пратэстаў апазыцыі былі забітыя тры мітынгоўцы, яшчэ 150 былі параненыя.

Прэм'ер-міністар краіны Салі Бэрыша адмовіўся сыходзіць у адстаўку зьвінаваціўшы апазыцыю ў спробе ажыцьцявіць пераварот. Апазыцыя заявіла, што будзе праводзіць акцыі пратэсту кожнай пятніцы.
XS
SM
MD
LG