Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ хваліць Ўкраіну, ЭЗ – крытыкуе


Місія Міжнароднага валютнага фонду павітала ўсталяваньне стабільнасьці ва Ўкраіне. Пра гэта заявіў кіраўнік місіі МВФ ва Ўкраіне Атанасіас Арваніціс падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Міколам Азаравым, паведамляе прэсавая служба Кабінэту міністраў.

Кіраўнік місіі МВФ удакладніў, што "ўкраінская эканоміка аднаўляецца пасьля крызісу і назіраецца тэндэнцыя росту эканомікі".

Адначасова сьпікер Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк заявіў, што Эўропа больш ня робіць стаўкі на Ўкраіну ў рэгіёне, дадаўшы, што цяпер надзеяй для Брусэлю зьяўляецца Малдова.

"Украіна была найлепшым вучнем у клясе ў рэгіёне два гады таму. Але цяпер ужо – не. Я занепакоены пагаршэньнем сытуацыі адносна свабоды слова і свабоды прэсы", – падкрэсьліў Бузэк.
XS
SM
MD
LG