Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню пасьля трагічнай сьмерці ў 2003 годзе лідэра легендарных «Песьняроў» Уладзімера Мулявіна дасягнута міравое пагадненьне між асобнымі прадстаўнікамі славутага калектыву, якія прэтэндавалі на спадчыну клясыка.

У прыватнасьці, прынялі рашэньне пра ўзгодненыя дзеяньні на тэрыторыі краінаў СНД дзяржаўны ансамбаль «Песьняры» пад кіраўніцтвам Вячаслава Шарапава і «Беларускія песьняры» Ўладзіслава Місевіча. Бакі прызналі, што гэта самы разумны крок у юбілейны год з дня нараджэньня заснавальніка «Песьняроў» Уладзімера Мулявіна, які 12 студзеня мог бы адзначыць сваё 70-годзьдзе.

Між тым, дагэтуль застаюцца няўзгодненымі адносіны абодвух гуртоў зь іншымі былымі паплечнікамі, якія працягваюць карыстацца песьняроўскім лэйблам, гастралюючы па прасторах былога СССР.

У прыватнасьці, час ад часу на афішах можна пабачыць імя Лявона Барткевіча, які адмежаваўся ад усіх дзейных «песьняроў», але не спыніў канцэртную дзейнасьць, а таксама Ігара Сьвечкіна — былога дырэктара яшчэ мулявінскіх «Песьняроў», які не цураецца выконваць агульна прызнаныя хіты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG