Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СЬНЕГ...


Тэмпэратура: +2 +3 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


5 лютага ў Менску ў Петрапаўлаўскім саборы на Нямізе служба памяці паэткі Тацяны Дубавец. Пачатак у 9:30.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


5 лютага – Дзень кактэйля “Піско сур” у Пэру. Штогод у першую суботу лютага ў Пэру адзначаюць National Pisco Sour Day – дзень самага папулярнага ў краіне кактэйля, зробленага на базе вінаграднай гарэлкі “піско”, якую пэруанцы п’юць ад 16 стагодзьдзя.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


5 лютага 1923 году ў Віцебску нарадзіўся Леанід Шчамялёў, адзін з найбуйнейшых беларускіх жывапісцаў сучаснасьці, народны мастак Беларусі.

6 лютага 1921 году выйшаў дэкрэт, якi надаў беларускай, габрэйскай (iдыш), польскай i расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР

6 лютага 1914 году нарадзіўся Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


6 лютага — Міжнародны дзень бармэна.

МІНУС 365:


У беларускія інтэрнэт-кавярні будуць пускаць па пашпартах

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Мы сыходзім з таго, што канчатковая дата для правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў — 6 лютага 2011 году — зьяўляецца спрыяльнай”. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 26 красавіка 2010 г.
XS
SM
MD
LG