Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі Плошчы — на тэлеканале «Белсат»


4 лютага спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» пакажа паўгадзінны дакумэнтальны фільм «Эўрапейскі баль». Рэжысэр стужкі — Леанід Міндлін. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе каналу, прэм’ера стужкі адбудзецца а 21:40 па менскім часе.

Аўтар фільму прапануе зірнуць на эўрапейска-беларускія стасункі як скрозь прызму мінулых гадоў, так і праз сучаснасьць. У сваёй працы, якую Міндлін назваў «дакумэнтальнай трагікамэдыяй», ён падае поўную карціну таго, з чаго пачыналася гульня Аляксандра Лукашэнкі з эўрапейцамі, і як апошнія зноў трапілі ў тую ж «беларускую пастку». Таксама расказваецца пра пачатак зьбліжэньня з ЭЗ, пра што сьведчылі візыты Лукашэнкі у Літву, а заходніх палітыкаў, у прыватнасьці міністраў замежных спраў Германіі і Польшчы, — у Менск.

«А потым былі выбары і плошча Незалежнасьці. Эўрапейскі баль пачынаўся ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету, а завяршыўся ў сьледчым ізалятары КДБ», — адзначаецца ў прэс-рэлізе «Белсата» з нагоды паказу стужкі.

У фільме багата камэнтароў: гэта і амбасадары заходніх краінаў, і вядомыя беларускія палітыкі — у тым ліку Андрэй Саньнікаў, Пётра Садоўскі, Станіслаў Шушкевіч ды іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG