Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абяцае зьліквідаваць манаполію Газпрому ў Балтыі


Лідэры краінаў Эўразьвязу сабраліся сёньня на аднадзённы саміт у Брусэлі. На парадку дня сустрэчы – эканамічная сытуацыя ў эўразоне, умацаваньне энэргетычнай інфраструктуры ЭЗ і падзеі ў Эгіпце.

Удзельнікі паседжаньня пацьвердзілі абяцаньне ўсталяваць да 2014 году агульнаэўрапейскі энэргетычны рынак і зьліквідаваць да 2015 году энэргетычную ізаляцыю краінаў Балтыі.

На сёньняшні дзень расейскі Газпром зьяўляецца адзіным дастаўцам прыроднага газу на балтыйскі рынак.

Тыдзень таму афіцыйная Вільня падала ў Эўракамісію скаргу на тое, што Газпром нібыта злоўжывае сваім манапольным становішчам дзеля цэнавай дыскрымінацыі Літвы.
XS
SM
MD
LG