Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнікі ЭЗ прынялі заяву па Эгіпту


Лідэры Эўрапейскага Зьвязу з занепакоенасьцю сочаць за пагаршэньнем сытуацыі ў Эгіпце. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідэраў 27 дзяржаваў ЭЗ. Кіраўнікі эўрапейскіх дзяржаваў заклікалі эгіпэцкія ўлады да рэформаў і пачатку працэсу фармаваньня ўраду з удзелам усіх палітычных сілаў краіны.

Ужо дзесяць дзён у Эгіпце не спыняюцца антыўрадавыя выступы, якія суправаджаюцца сутычкамі паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
XS
SM
MD
LG