Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ярданія: адбыўся мітынг пратэсту


У цэнтры Аману, сталіцы Ярданіі, каля тысячы чалавек правялі мітынг з патрабаваньнем рэформаў. Удзельнікі мітынгу прайшлі маршам ад офісу прэм'ер-міністра да амбасады Эгіпту на знак салідарнасьці з эгіпэцкімі пратэстоўцамі. Мітынг быў арганізаваны Фронтам ісламскага дзеяньня – палітычным крылом ісламісцкага руху "Браты-мусульмане" ў Ярданіі.

У чацьвер кароль Ярданіі Абдула ІІ правёў перамовы з Фронтам ісламскага дзеяньня і паабяцаў правесьці сур'ёзныя палітычныя зьмены.
XS
SM
MD
LG