Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: затрымалі журналістаў Радыё Свабода


Два карэспандэнты Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
затрыманыя ў Каіры – Робэрт Тэйт і Абдэлілах Нуаімі. Абодва – грамадзяне Вялікабрытаніі. Іх затрымалі адразу, як яны прыляцелі ў Каір для асьвятленьня масавых пратэстаў. Апошні кантакт зь імі праз тэлефон быў а 13-й гадзіне мясцовага часу. Тэйт коратка паведаміў пра іхнае затрыманьне.

Кіраўнік службы навінаў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэй Толсан заклікаў эгіпецкія ўлады тэрмінова вызваліць журналістаў і вярнуць іхнюю тэхніку.
XS
SM
MD
LG