Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпецкае войска будзе дапамагаць замежным журналістам


Кіраўнік ураду Эгіпту аддаў войску загад дапамагаць замежным журналістам і спыняць любыя спробы перашкодзіць ім у выкананьні прафэсійнага доўгу. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў прадстаўнік ураду Магдзі Радзі пасьля гутаркі з прэм'ер-міністрам Ахмедам Шафіком.

У чацьвер у цэнтры Каіру былі зьбітыя супрацоўнік тэлекампаніі агенцтва Reuters, рэпартэры CNN, быў паранены нажом грэцкі журналіст. На пэўны час былі затрыманыя журналісты газэт New York Times і Washington Post.
XS
SM
MD
LG