Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн: Лукашэнка — гэта брутальны тыран


Джон Маккейн
Джон Маккейн
Сэнатар ЗША, рэспубліканец Джон Маккейн, які знаходзіцца зь візытам у Літве, заявіў, што можа ахарактарызаваць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку як бязьлітаснага, брутальнага тырана, які абраў няправільны бок.

Такое меркаваньне сэнатар выказаў 4 лютага на сустрэчы са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, якая прайшла ў парлямэнце Літвы, перадае DELFI.

«Адным з вашых пытаньняў было пытаньне, што мы думаем пра Лукашэнку. Я думаю, што ён бязьлітасны, жорсткі, брутальны тыран, які насамрэч абраў няправільны бок. Рана ці позна, я думаю, беларусы змогуць скарыстаць асноватворныя правы, якія гарантуюцца натуральным чынам усім. Падзеі, якія мы назіраем на Блізкім Усходзе, да прыкладу, у Эгіпце, іншых краінах сьвету, вельмі небясьпечныя, але яны таксама паказваюць, што ніводная дзяржава ня можа выстаяць, калі не дае грамадзянам асноватворных правоў», — адказаў Маккейн на пытаньне аднаго са студэнтаў.

Рэспубліканец Маккейн і яго калега дэмакрат Джозэф Лібэрман узначальваюць дэлегацыю сяброў Кангрэсу ЗША. У Літве яны мелі гутарку з прэзыдэнтам Даляй Грыбаўскайце, сустрэліся са студэнтамі ЭГУ і прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG